Прадметы: Беларускамоўны настаўнік у пачатковых класах.
Адукацыя: Нясвіжскі педагагічны каледж, 1995 год Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка (завочна) 2007 год.
Досвед і дасягненні: Камунараўская БСШ Любанскі раён Мінскай вобласці, 1995-2002, настаўнік пачатковых класаў Малочненская сярэдняя школа, Кольскі раён Мурманскай вобласці, 2002-2008, удзельнічаў у конкурсе настаўнік года Кольскага раёна і атрымаў дыплом пераможца Бараўлянская сярэдняя школа №2 Мінскі раён Мінскай вобласці, 2010-2020. Падрыхтаваў двух пераможцаў конкурсу чытачоў "Жывая класіка" сярод вучняў Мінскага раёна, падрыхтаваў уладальніцу дыплома 3-яй ступені конкурса "Жывая класіка" сярод вучняў Мінскай вобласці. Каманда "5×5" з майго класа атрымала дыплом пераможцы ў абласным этапе гульні "Дарогаю дабра". Сярэдняя школа №1 в.Копішча, 2020-2020. Распачаў дзейнасць беларускамоўнага класа, быў класным кіраўніком, пачаў развіваць праект "Raзmova-клас", стварыў сайт класа, які пазней стаў сайтам і анлайн-крамай "Raзmova". Працую над стварэннем беларускамоўнага кантэнту, вяду блог у Інстаграме.
Падыходы і прынцыпы ў працы: Праектная дзейнасць, развіваецца той, хто працуе над сабой і той, хто зацікаўлены. Прымушаць нікога не трэба, трэба паказваць розныя варыянты і магчымасці, права выбару ёсць у кожнага, у дзяцей найперш, але і настаўнік не апошні чалавек у школе.
Зацікаўленнасці і жыццёвыя прынцыпы: