Дзіцячы садок у Варшаве
Гадуем шчаслівых і ўпэўненых у сабе беларусаў і беларусак
Нашая гісторыя
У 2017 годзе мы адкрылі ўпершыню дзіцячы садок па сістэме Мантэсоры.
У тым жа годзе мы ўдзельнічалі ў стварэнні школы. Гэтыя садок і школа зараз працягваюць сваю працу. У 2020 годзе стварылі Міжнародны Інстытут Мантэсоры для падрыхтоўкі беларускіх Мантэсоры педагогаў. З 2021 цікавімся і развіваемся ў Фінскай сістэме адукацыі.
Чым мы можам быць карысныя ?
Наш дзіцячы садок створаны адмыслова для беларусаў, якія пераехалі ў Польшчу
Дапаможам захаваць самаідэнтычнасць беларускім дзеткам
Дапаможам ненапружна і якасна засвоіць польскую мову
Дапаможам дзіцяці засвоіць на добрым узроўні ангельскую мову
Створым прыемную, хатнюю атмасферу для вашага дзіцяці
Дапаможам дзіцяці адаптавацца да жыцця ў польскім грамадстве
Захаваем упэўненасць у сабе беларускіх дзетак з маленства
Створым індывідуальны падыход і супрацу з сям'ёй дзіцяці
Дапаможам дзіцяці стаць шчаслівым і паспяховым дарослым
Як мы працуем ?
Наш дзіцячы садок базуецца на педагагічнай сістэме Мантэсоры.
У нас полілінгвальны садок
Дзеткі засвояць адначасова беларускую, польскую і ангельскую мовы. Бі- і полілінгвальныя дзеткі растуць вельмі развітымі, гнуткімі і творчымі асобамі.
Згодна з прынцыпамі
Мантэсоры
Мы працуем згодна з педагагічнай сістэмай Мантэсоры. Мы лічым, што гэтая сістэма вельмі дапамагае дзеткам, якія жывуць у гарадах, сфармавацца і стаць самастойнымі асобамі.
Сямейнае выхаванне
Мы імкнёмся супрацоўнічаць з усёю сям'ёю, выкарыстоўваем індывідуальны падыход, каб прынесці найбольшую карысць дзіцяці і сям'і.
Экалагічнасць
Мы прытрымліваемся прынцыпаў экалагічнасці і імкнёмся ствараць з маленства экагалагічныя звычкі, якія будуць карысныя ў дарослым жыцці.
Бяспека
Бяспека - для нас адно з важнейшых пытанняў. Мы імкнемся арганізаваць працэсы ў нашым садку, каб стваралася найбольшая бяспека для нашых наведвальнікаў.
Рыхтуем да школы
Цалкам рыхтуем дзетак да школы. У Польшчы праграма падрыхтоўкі да школы называецца "zerówka".
Наш выпускнік можа смела ісці ў польскую школу.
Як да нас запісацца ?
Пакіньце заяўку
Атрымайце інфармацыю
Прыходзьце на індывідуальнае сумоўе
Прыміце вырашэнне
Запоўніце індывідуальную анкету дзіцяці
Падрыхтуйце спіс неабходных рэчаў
Канцэлярыя, падручнікі
Прыходзьце да нас на адаптацыю
Чакаем вас
З 2017 года займаемся развіццём альтэрнатыўнага садка і школы.
Да 15 вучняў у групе. Выхавацель зможа даць увагу кожнаму.
Адукацыйны працэс арганізаваны згодна педагагічнай сістэме Мантэсоры. Па гэтай методыцы навучалася значная частка паспяховых людзей у свеце.
Выхавацелі
Усе нашыя выхавацелі маюць досвед працы з дзецьмі і любяць гэта. Яны з'ехалі з Беларусі і хочуць працягнуць любімую працу. А таксама гатовыя развівацца ў альтэрнатыўных, паспяховых педагагічных методыках.
Адказы на асноўныя пытанні
Пытанне:
Колькі каштуе наведванне ?
Адказ:
1800 злотых на месяц
Пытанне:
Дзе будуць фізічна праходзіць заняткі?
Адказ:
Зараз мы шукаем памяшканне для садка. Калі вы можаце дапамагчы з гэтым пытаннем, калі ласка, звяжыцеся з намі.
Пытанне:
Колькі дзяцей будзе ў групе ?
Адказ:
У групе будзе 10-12 дзяцей. З дзецьмі адначасова будзе працаваць 2 выхавацеля.
Пытанне:
Ці ёсць у вас школа ?
Адказ:
Так, спасылку на пачатковую і базавую школы вы знойдзеце на старонцы Школа і садок для беларусаў у Варшаве "Я дома"
Пытанне:
Ці ёсць у вас дадатковыя заняткі ?
Адказ:
У нас праводзяцца профільныя заняткі: музыка, мастацтва, кулінарыя, Godly play.
Пытанне:
Ці дадатковыя заняткі аплочваюцца асобна ?
Адказ:
Дадатковыя заняткі ўваходзяць у суму аплаты.
Пытанне:
Ці ёсць у вас лагапед ?
Адказ:
Так, мы прапануем заняткі з лагапедам. Заняткі з лагапедам аплочваюцца асобна.
Пытанне:
Якія яшчэ ў вас ёсць паслугі ?
Адказ:
Яшчэ ў нас ёсць заняткі "Разам з бацькамі" для дзяцей да 3-х гадоў.

Дзіцячы садок Мантэсоры «Я дома»
Polska, Warszawa
+48 792 088 933
imhome.education@gmail.com
© 2022 Дзіцячы садок Мантэсоры «Я дома»

Пакінуць заяўку садок
Пакіньце, калі ласка, інфармацыяю. І мы з вамі звяжамся найбліжэйшым часам.
Вашае імя
Вашая электронная пошта
Ваш тэлефон для сувязі
Дапаўняльны кантакт для сувязі
Імя і ўзрост вашага дзіцяці
Пазначце раён, у якім вы жывеце
Made on
Tilda