Базавая школа ў Варшаве
Гадуем шчаслівых і ўпэўненых у сабе беларусаў і беларусак
Нашая гісторыя
У 2017 годзе мы адкрылі ўпершыню дзіцячы садок па сістэме Мантэсоры.
У тым жа годзе мы ўдзельнічалі ў стварэнні школы. Гэтыя садок і школа зараз працягваюць сваю працу. У 2020 годзе стварылі Міжнародны Інстытут Мантэсоры для падрыхтоўкі беларускіх Мантэсоры педагогаў. З 2021 цікавімся і развіваемся ў Фінскай сістэме адукацыі.
Чым мы можам быць карысныя ?
Нашая школа створаная адмыслова для беларусаў, якія пераехалі ў Польшчу
  • Дапаможам захаваць самаідэтнычнасць беларускім дзеткам
  • Дапаможам ненапружна і якасна засвоіць польскую мову
  • Дапаможам дзіцяці засвоіць на добрым узроўні ангельскую мову
  • Дапаможам бацькам рэалізаваць школьны абавязак
  • Дапаможам дзіцяці адаптавацца да жыцця ў польскім грамадстве
  • Навучым беларускіх дзяцей быць упэўненнымі ў сабе
  • Дапаможам дзецям атрымаць канкурэнтаздольныя веды
  • Дапаможам дзецям стаць шчаслівым і паспяховым дарослым
Адукацыя — наймацнейшы спосаб, з дапамогай якога можна змяніць свет да лепшага.
Як мы працуем ?
Школа базуецца на фінскай сістэме адукацыі, а таксама педагагічнай сістэме Мантэсоры.
  • Згодна з польскай праграмай
    Нашая школа знаходзіцца ў Польшчы, для беларусаў, якія жывуць у Польшчы. Таму навучанне базуецца на польскай праграме.
  • Выкладанне вядзецца на беларускай мове
    Мы пераклалі праграму на польскую мову. Нашыя вучні засвояць польскую праграму на беларускай мове.
  • Частка праграмы замацоўваецца на польскай мове
    Падчас прадмета "Польская мова" вучні засвояць і замацуюць інфармацыю і тэрміны на польскай мове па экзаменацыйных прадметах. Такім чынам яны лепей замацуюць гэты прадмет і авалодаюць лексікай на польскай мове.
  • Частка прадметаў выкладаецца на ангельскай
    Падчас прадмета "Ангельская мова" вучні замацуюць веды, якія як датычацца экзаменацыйных прадметаў так і не. Мы будзем імкнуцца да практычных заняткаў і праектнай дзейнасці.
  • У дзетак выкладаюць 3 асноўных настаўніка
    Адзін настаўнік беларускамоўны, другі настаўнік польскамоўны, трэці настаўнік - польскамоўны. Беларускамоўны настаўнік выкладае цэлы час, польскамоўны і англамоўны мяняюцца.
  • Дзеці здаюць экзамен на польскай мове
    Па выніках навучальнага года ўсе вучні здадуць на польскай мове экзамен і атрымаюць афіцыйнае падцверджанне аб сканчэнні класа. Мы бярэм за гэта адказнасць.
З 2017 года займаемся развіццём альтэрнатыўнага садка і школы.
Да 12 вучняў у класе.
Настаўнік зможа даць увагу кожнаму.
Выкарыстоўваем адныя з найлепшых методыкаў. Па гэтых методыках навучаліся вялікая частка паспяховых людзей у свеце.
Настаўнікі
Усе нашыя настаўнікі маюць досвед працы з дзецьмі,
любяць сваю справу і дзяцей.
Яны з'ехалі з Беларусі і хочуць працягнуць любімую працу за мяжой. А таксама гатовыя развівацца ў альтэрнатыўных, паспяховых методыках выкладання.
Праграма базавай школы
1) беларуская мова;
2) польская мова;
3) ангельская мова;
4) руская мова (па жаданню);
5) музыка;
6) плястыка;
7) гісторыя;
8) грамадазнаўства;
9) прырода;
10) геаграфія;
11) біялёгія;
12) хімія;
13) фізыка;
14) матэматыка;
15) інфарматыка;
16) тэхніка;
17) фізкультура;
18) адукацыя бясьпекі;
19) выхаваньне сямейнага жыцьця;
20) этыка;

Як да нас запісацца ?
Пакіньце заяўку
Атрымайце інфармацыю
Прыміце вырашэнне
Прайдзіце канчатковае індывідуальнае сумоўе
Падрыхтуйце і запоўніце пакет дакументаў
Дачакайцеся падцверджання аб залічэнні ў школу
Падрыхтуйце спіс неабходных рэчаў
Канцэлярыя, падручнікі
Прыходзьце да нас вучыцца
Чакаем вас

Адказы на асноўныя пытанні
  • Пытанне:
    Колькі каштуе навучанне?
    Адказ:
    1400 злотых на месяц
  • Пытанне:
    Дзе будуць фізічна праходзіць заняткі?
    Адказ:
    Заняткі будуць праходзіць па адрасе: ul. Zgoda 5, Warszawa
  • Пытанне:
    У якія класы вы набіраеце?
    Адказ:
    4-8 класы згодна з польскай сістэмай раздзялення на класы
  • Пытанне:
    Ці ёсць у вас пачатковая школа і садок ?
    Адказ:
    Так, спасылку на пачатковую школу і садок вы знойдзеце на старонцы Школа і садок для беларусаў у Варшаве "Я дома"
  • Пытанне:
    Як будзе праходзіць навучанне ?
    Адказ:
    Навучанне будзе афлайн з дадатковымі анлайн заняткамі. У першую палову дня заняткі будуць праходзіць анлайн. Афлайн заняткі будуць праходзіць у другую палову дня: з 13.00 да 17.00.
  • Пытанне:
    Хто выкладае ў вашай школе ?
    Адказ:
    У нашай школе выкладаюць прафесійныя беларускія настаўнікі, якія выбралі развівацца і засвойваць альтэрнатыўныя методыкі выкладання.
  • Пытанне:
    Ці працуеце вы за 10-11 класамі (згодна з беларускай сістэмай) ?
    Адказ:
    Гэта 9 і 10 класы, калі базавацца на польскае дзяленне на класы. Для гэтых класаў у гэтым годзе мы можам прапанаваць дадатковыя заняткі. Мы рэкамендуем апошнія класы скончыць у беларускай школе дыстанцыйна.

Беларуская базавая школа «Я дома»
Polska, Warszawa, ul. Zgoda 5
+48 792 088 933
imhome.education@gmail.com
© 2022 Беларуская базавая школа «Я дома»

Пакінуць заяўку ў школу (4-8 класы)
Пакіньце, калі ласка, інфармацыяю. І мы з вамі звяжамся найбліжэйшым часам.
Вашае імя
Вашая электронная пошта
Ваш тэлефон для сувязі
Дапаўняльны кантакт для сувязі
Імя і ўзрост вашага дзіцяці
Запіс у
Патрэбныя дадатковыя заняткі рускай мовы
Пазначце раён, у якім вы жывеце
Made on
Tilda